• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Аўстрыі. Вынікі другога дня

    28 красавіка, 2021

    Сёння канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц прыняў Святлану Ціханоўскую ў федэральнай канцылярыі ў Вене – яе сустракалі як лідара Беларусі, а сустрэча праходзіла ў фармаце тэт-а-тэт. Ціханоўская і Курц абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў мінулай сустрэчы ў лістападзе і актуальную сітуацыю ў Беларусі.

    Таксама сёння адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шалянбергам.

    Падчас сустрэч Святлана Ціханоўская:

    – распавяла пра пераслед журналістаў, факты катаванняў у турмах і апошнія палітычныя справы і справу Ціханоўскага-Лосіка-Статкевіча;

    – звярнула ўвагу на неабходнасць узмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі для вызвалення палітычных зняволеных і спынення гвалту, а таксама выкарыстання санкцый як інструмента ціску;

    – абмеркавала арганізацыю перамоў пры магчымым пасярэдніцтве Аўстрыі і іншых краін, ролю Аўстрыі ў арганізацыі перамоў, падтрымку аўстрыйскім урадам гуманітарных праграм для беларусаў, у прыватнасці, праграм для беларускіх артыстаў і дзеячаў культуры;

    – падзякавала Аўстрыі за падтрымку спецыяльнай рэзалюцыі Рады па правах чалавека ААН аб надзяленні Офіса Вярхоўнага камісара адмысловым мандатам па Беларусі і за падтрымку запуску Міжнароднай платформы па парушэннях правоў чалавека ў Беларусі (IAPB).

    Таксама Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Аляксандр Шалянберг абмеркавалі прыняцце Усёабдымнага плана дапамогі Беларусі ад ЕС і чацвёртага пакета санкцый ЕС, абмеркаванне якога запланавана на 10 траўня.

    Працоўная паездка працягнецца ў Італіі, дзе Святлана Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам італьянскага МЗС і лідарамі палітычных партый.

    Апошнія навіны