• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Эканамічная каманда Ціханоўскай: «Усім замежным прадпрыемствам на тэрыторыі Беларусі варта падрыхтавацца»

    17 сакавіка, 2022

    Сёння стала вядома, што ў Беларусі ўсталююць зборы за датэрміновае скасаванне дамоваў замежнымі арганізацыямі. Акрамя таго, рэжым заявіў пра тое, што можа прыпыняць выкананне міжнародных пагадненняў і ўсталёўваць забарону на адчужэнне «з мэтай прадухілення вываду капіталу з краіны». Пры гэтым для замежных арганізацый усталёўваюцца павышаныя стаўкі падатку на прыбыткі.

    Чалец эканамічнай каманды Офіса Ціханоўскай Ірына Сазановіч патлумачыла, што гэта значыць:

    «Гэта санкцыі ў адказ на адрас тых краінаў, хто ўвёў санкцыі супраць рэжыму. Датычыцца як саміх дзяржаў, так і іх прадпрыемстваў і грамадзянаў. Па сутнасці, нелегітымны рэжым прамым тэкстам кажа, што зможа рабіць з грашыма і правамі замежных грамадзянаў і прадпрыемстваў у Беларусі тое, што палічыць патрэбным.

    Калі замежнікі захочуць вывесці грошы з Беларусі – яны больш не змогуць гэта зрабіць. Можна казаць пра заканчэнне замежных інвестыцый у Беларусь, прычым забраць тое, што ўжо было інвеставана, будзе нерэальна.

    Усім замежным прадпрыемствам на тэрыторыі Беларусі варта падрыхтавацца да страты актываў у выпадку спробы выхаду з Беларусі ці да рабаўнічых падаткаў, калі яны вырашаць працягнуць працу ў Беларусі».

    Апошнія навіны