• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Беларусь павінна заставацца бяз’ядзернай і нейтральнай дзяржавай». Прамова Ціханоўскай на брыфінгу з кіраўніцай ІCAN

    03 лютага, 2022

    «Добры дзень.

    Мне было вельмі прыемна сустрэцца з Беатрыс Фін, кіраўніцай ICAN. Я ўдзячная спадарыні Фін за тое, што яна прыехала ў Вільню, каб абмеркаваць са мной пытанне, якое мае вялікае значэнне для беларусаў і ўсяго свету.

    Нелегітымны рэжым Лукашэнкі заявіў, што можа вярнуць Беларусі ядзерную зброю. Цяпер ён прыбраў з праекта Канстытуцыі палажэнні аб бяз'ядзерным статусе і нейтралітэце. Гэта адкрывае Беларусь для размяшчэння ядзернай зброі, што робіць нас мішэнню ў патэнцыйным узброеным канфлікце. Акрамя таго, адмова ад нейтралітэту можа ўцягнуць Беларусь у чужыя войны. Гэтыя войны не будуць мець нічога агульнага з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі. Мы павінны пазбегнуць гэтага любой цаной.

    Беларускі народ упершыню набыў бяз'ядзерны і нейтральны статус у 1990 годзе. Потым ён быў замацаваны ў Канстытуцыі 1994 года. Гэта было адразу пасля заканчэння савецкага ўварвання ў Афганістан, вайны за замежныя інтарэсы, у якой Беларусь страціла 770 салдат. Мы хацелі прадухіліць новую вайну з удзелам Беларусі супраць волі народа.

    Крах дэмакратычных інстытутаў у Беларусі прывёў да безразважных паводзінаў рэжыму. Гэта стала пагрозай міжнароднаму міру і бяспецы. Усяго за год Лукашэнка угнаў самалёт Ryanair, каб захапіць журналіста. Ён справакаваў міграцыйны крызіс, каб пакараць Літву і Польшчу за актыўную падтрымку беларусаў. Ён умяшаўся ваенным шляхам ва ўнутрыпалітычны крызіс у Казахстане. Лукашэнка дазволіў Расіі засяродзіць у Беларусі свае войскі, каб пагражаць Украіне.

    Цяпер ён хоча ўвогуле адмовіцца ад статусу краіны, свабоднай ад ядзернай зброі. Усе гэтыя крокі Лукашэнка зрабіў, не параіўшыся з народам. Гэтыя падзеі дэстабілізуюць рэгіянальную бяспеку. Відавочна, што адмова ад бяз'ядзернага статусу пагражае ўжо глабальнай бяспецы. Гэтая змена супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі.

    Мы спадзяемся, што будзем працаваць разам са спадарыняй Фін, ICAN і іншымі міжнароднымі суб'ектамі, каб гарантаваць, што Беларусь застанецца бяз'ядзернай і нейтральнай дзяржавай. Гэта тое, чаго хацелі беларусы ў 1990 годзе. Гэта тое, чаго яны хочуць сёння».

    Апошнія навіны