• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Напярэдадні 25 сакавіка Святлана Ціханоўская звярнулася да ўсіх беларусаў

    23 сакавіка, 2021

    «Успомніце сябе ў гэты ж час год таму. Вы стаміліся ад таго, што дзяржава пастаянна хлусіць і прыніжае людзей. Вы на кухні абмяркоўваеце, што так жыць нельга – але не верыце, што можаце што-небудзь змяніць. Вы яшчэ не здагадваецеся, што адбудзецца праз пару месяцаў. Што ўжо летам пачнецца новае для нас жыццё.

    Так, мы часам вінавацім сябе за тое, што недастаткова стараемся. Але ў такія моманты я думаю: яшчэ год назад мы нават не збіраліся перамагаць. І мы занадта мала гаворым адно аднаму, што за гэтыя месяцы мы як нацыя зрабілі больш, чым за апошнія 26 гадоў. І мы не павінны вінаваціць сябе за няўдачы: мы павінны ўзяць на сябе адказнасць за перамогу.

    Перамогу, якая зробіць нас зусім іншай – вольнай і дарослай нацыяй. І таму я ў нас веру. У нас верыць Сяргей Ціханоўскі. У нас верыць сын Віктара Бабарыкі. У нас верыць тата Машы Калеснікавай. У нас верыць дачка Ігара Лосіка. У нас вераць усе, каму давялося пакінуць родную краіну. У нас верыць увесь свет. І гэтай веры хопіць, каб кожны беларус паверыў у сябе сам, узяў будучыню краіны ў свае рукі – і выйшаў гэтай вясной».

    Прагаласаваць за мірны выхад з крызісу шляхам перамоў можна ў чат-ботах:
    Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны