• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра зверствы расійскіх войск ва Украіне

    03 красавіка, 2022

    «Я гляджу на жахлівыя фотаздымкі і відэа з Ірпеня і Бучы, і не магу зразумець, як такое магчыма ў 21-м стагоддзі. Не магу зразумець такую бесчалавечнасць. Расійскія салдаты расстрэльвалі мірных жыхароў са звязанымі рукамі і проста пакідалі іх ляжаць на дарозе. А рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельніцай у гэтых ваенных злачынствах. Многія з забітых на вуліцах украінскіх гарадоў – забітыя расійскімі войскамі з тэрыторыі Беларусі і са згоды Лукашэнкі.

    Пад заваламі Мікалаеўскай абласной адміністрацыі знайшлі цела Таццяны Дзяменнікавай, якая працавала ў эканамічным дэпартаменце Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і ачольвала Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы». Яе цела апазналі сваякі. Таццяна Дзяменнікава любіла Беларусь і рабіла ўсё, каб развіваць сяброўства паміж украінцамі і беларусамі.

    Нам хацелася верыць, што жахаў Другой сусветнай нам і нашым дзецям ужо не давядзецца перажыць, але вайна прыйшла – і проста заставацца ў баку немагчыма. Нашая агульная задача – скончыць гэты жах і сабраць усе доказы ваенных злачынстваў, каб яны не засталіся беспакаранымі».

    Апошнія навіны