• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская: «Лукашэнка асабіста зладзіў міжнародны скандал дзеля расправы над Пратасевічам»

    23 мая, 2021

    «Тыдзень таму я вярталася з Афін у Вільню дакладна такім жа рэйсам. Мы бачыліся з Раманам Пратасевічам у Грэцыі, ён фатаграфаваў наш працоўны візіт. Праз сем дзён рэжым падняў спецслужбы і знішчальнікі і арганізаваў захоп цэлага грамадзянскага самалёта – дзеля таго, каб узяць Рамана ў закладнікі.

    Раман – вядомы беларускі актывіст, блогер і стыпендыят журналісцкай праграмы імя Вацлава Гаўла. У 2019 годзе ён пакінуў Беларусь з-за пагрозы сваёй свабодзе за супрацоўніцтва з незалежным тэлеграм-каналам Nexta. Раман – адзін з тых людзей, дзякуючы якім беларусы даведваюцца праўду пра тое, што адбываецца. І за гэта беларускія сілавікі распачалі супраць яго некалькі крымінальных спраў, а КДБ Беларусі ўнёс Пратасевіча ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Цяпер яго жыццё – у небяспецы.

    Мы ўжо паведамілі ў офіс Ryanair і Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі, запатрабаваўшы пачаць расследаванне па факце, які адбыўся і прыняць меры аж да прыпынення ўдзелу Беларусі ў міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. Час заяў прайшоў – відавочна, беларусы чакаюць рашучых дзеянняў і дапамогі ад міжнароднай супольнасці. Гібель палітвязня Вітольда Ашурка ў турме, знішчэнне TUT.by, захоп самалёта – усё гэта вынік беспакаранасці, у якой рэжым разгортвае сапраўдную ўнутраную акупацыю.

    З гэтага часу ні аднаму чалавеку з любой краіны свету, які здзяйсняе палёт над Беларуссю, не гарантаваная нават базавая бяспека. Бо сёння Лукашэнка асабіста зладзіў міжнародны скандал, выкарыстаў ваенную авіяцыю супраць мірных грамадзян Беларусі і краін Еўропы – з мэтай расправы над адным чалавекам. Больш ніхто не застрахаваны. На месцы Рамана можа апынуцца любы».

    Апошнія навіны