• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская звярнулася да прадстаўнікоў бізнесу: «Я ведаю кошт і вашага маўчання, і вашага слова»

    22 чэрвеня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Я разумею, што беларускія прадпрымальнікі знаходзяцца на мінным полі. Ад пачатку вайны беларускі пашпарт сам па сабе можа стаць прычынай блакавання рахункаў у розных краінах. Пры гэтым публічныя выказванні ці дзеянні для многіх з вас імгненна адбіваюцца на супрацоўніказ і офісах у Беларусі. А маўчанне пра тое, што адбываецца, можа быць успрынятае Захадам як падтрымка рэжыму, і пацягнуць санкцыі. Я ведаю кошт і вашага маўчання, і вашага слова.

    Каб быць побач з вамі ў складаных пытаннях, мы ствараем працоўную групу па пытаннях беларускага бізнесу. Я прашу вашага меркавання і парады пра тое, якія праблемы яна павінна вырашаць, а магчыма, і хто ў яе можа ўвайсці. Мы доўга шукалі прадстаўніка бізнесу ў такую ​​групу, пакуль адзін з вас не сказаў, што дастаткова пачаць з добрага юрыста. Таму ў гэтую групу ўваходзіць мая новая прадстаўніца па прававых пытаннях – Святлана Бабінцава.

    Я разумею, што гэта не тэма для абмеркавання ў каментарах – пішыце на пошту, якую мы запусцілі спецыяльна для пытанняў бізнесу: [email protected]. Вы таксама можаце размаўляць праз чальцоў маёй каманды, якіх ведаеце. Можаце быць упэўненыя: уся інфармацыя, якую вы просіце перадаць, дасягае сваёй мэты».

    Апошнія навіны