• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Ніхто з нас не можа сабе дазволіць звыкнуцца да гэтай татальнай несправядлівасці»

    28 снежня, 2022

    «Днямі я размаўляла з актывістамі фонду «Краіна для жыцця» пра нашых палітвязняў, пра нечалавечыя ўмовы, якія спецыяльна ствараюцца для іх у турмах і калоніях, і, вядома, пра тое, што мы ўсе можам зрабіць для іх нават тады, калі магчымасці дзеянняў моцна абмежаваныя.

    Мне распавялі гісторыі Сяргея Раманава і Мікіты Емяльянава. Абодва яны зараз знаходзяцца ў ваўкавыскай ВК №11 і абодва праходзяць праз штодзённыя катаванні. Мала за тое, што маладыя годныя людзі змушаныя марнаваць каштоўны час у калоніі строгага рэжыму ў пакаранне за простую нязгоду, за сумленне; мала за тое, што іх увесь час пазбаўляюць такіх базавых і такіх каштоўных рэчаў, як сустрэчы са сваякамі, перадачы, лісты, – адміністрацыя калоніі кожны дзень стварае для хлопцаў новыя зневажанні і пакаранні, яшчэ больш катавальныя ўмовы, чым ужо ёсць. Сяргея і Мікіту пераводзяць то ў ПКТ, то ў ШІЗА, то ў карцар, а заявы і скаргі на катаванні ад іх нават не разглядаюцца. Я не ведаю, ці паспрабавала адміністрацыя хаця б прачытаць заявы, якія прыходзяць, як і не ведаю, ці плацяць турэмным наглядчыкам за «старанні», з якімі яны катуюць людзей. Але я ведаю, што ніхто з нас не можа сабе дазволіць звыкнуцца да гэтай татальнай несправядлівасці. Мы павінны працягваць казаць пра кожнага, каго незаконна ўтрымліваюць у турме, крычаць пра кожны выпадак незаконнага абыходжання, падтрымліваць нашых палітвязняў, іх сваякоў і адно аднога. Тым спосабам, якім кожны з нас можа гэта зрабіць.

    Ініцыятывы «Краіна для жыцця», Politzek.me, Dissidentby.com і ПЦ «Вясна» пастаянна збіраюць інфармацыю пра нашых палітвязняў, публікуюць звесткі пра катаванні і іншае бесчалавечнае стаўленне ў турмах, збіраюць подпісы пад важнымі зваротамі і петыцыямі, аб'яўляюць пра зборы дапамогі для сем'яў палітвязняў, расказваюць, чым кожны з нас можа дапамагчы ці падтрымаць таго, каму горш, чым нам».

    Апошнія навіны