• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Аўстрыі. Вынікі першага дня

    27 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская працягвае свой працоўны візіт у Аўстрыі. Абраная лідарка Беларусі:

    – правяла сустрэчу з прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам і абмеркавала дапамогу для арганізацыі перамоў;

    – сустрэлася з беларускай дыяспарай у Вене;

    – выступіла ў парламенце Аўстрыі і дыпламатычнай акадэміі Вены;

    – пагутарыла з лідарамі дэпутацкіх фракцый Аўстрыі і распавяла пра катаванні ў беларускіх турмах: людзей трымаюць у нечалавечых умовах, заліваюць падлогу хлоркай, каб зняволеныя не маглі дыхаць, распранаюць дагала і прымушаюць спаць на бетоннай падлозе або металічных прутах;

    – заклікала аўстрыйскіх дэпутатаў падтрымаць міжнародную кампанію супраць катаванняў і за вызваленне зняволеных па палітычных матывах у Беларусі;

    – распавяла пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. Беларускія медыкі, з якімі рэгулярна мае зносіны Ціханоўская, просяць СААЗ і міжнародную грамадскасць правесці рэальнае расследаванне пра фальсіфікацыі статыстыкі па Covid-19 у Беларусі;

    – падкрэсліла, што Аўстрыя можа адыграць важную ролю ў гісторыі Беларусі ў якасці пасярэдніка падчас перамоў: «Рэжым ужо аслаблены, і Аўстрыя можа дапамагчы ўзмацніць ціск для паскарэння старту перамоў. Аўстрыя – адзін з найбуйнейшых інвестараў у Беларусь – і мясцовы бізнес можа быць больш актыўным у падтрымцы правоў чалавека ў Беларусі»;

    – распавяла пра Канцэпцыю народнага прымірэння, распрацаваную Каардынацыйнай радай, якая пасля новых сумленных выбараў дазволіць пазбегнуць расколу ў грамадстве і правесці эфектыўныя рэформы;

    – абмеркавала ў дыпламатычнай акадэміі Вены міжнародны вопыт у арганізацыі перамоў – як яны праходзілі ў іншых краінах з падобным на беларускі крызісам. Перамовы праходзілі мірна і пры ўдзеле міжнароднай супольнасці – гэта дазваляла дзяржавам выйсці з крызісу і перайсці да нармальнага жыцця.

    Дэпутаты выказалі салідарнасць з беларускім народам. Аўстрыйскі парламент падтрымлівае заклік Ціханоўскай да новых прэзідэнцкіх выбараў у гэтым годзе.

    Апошнія навіны