• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала ўшанаваць памяць Андрэя Зельцара

    06 кастрычніка, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Сёння ў 15:30 на Лясных могілках у Шабанах пройдзе пахаванне і развітанне з Андрэем Зельцарам.

    Андрэй – гэта чалавек, якога з усіх сіл спрабуе дэманізаваць рэжым. Настолькі, што два абзацы з яго характарыстыкай са слоў аднакласніцы сталі падставай для арышту журналіста Генадзя Мажэйкі, блакавання сайта «Камсамольскай праўды» і фактычна знішчэння чарговага недзяржаўнага медыя ў Беларусі.

    Мы па-ранейшаму не ведаем, што менавіта адбылося 29 верасня, таму што народ ужо даўно не верыць паведамленням дзяржканалаў. Нам не гавораць, як загінуў супрацоўнік КДБ, чаму жонка Андрэя апынулася на Акрэсціна. Адзінае, што мы ведаем – гэта тое, яшчэ два чалавекі больш ніколі не вернуцца дадому да сваіх сем'яў.

    Сёння мы развітваемся з Андрэем Зельцарам. І я прашу ўсіх ушанаваць яго памяць».

    Актывісты «Фрунзенскага руху» запусцілі акцыю салідарнасці. Яны заклікаюць сёння ў 21:00 пагасіць усё асвятленне ў кватэры ці доме роўна на 10 хвілін.

    Апошнія навіны