• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Беларусы – нацыя стваральнікаў, якія ўмеюць будаваць новае і абараняць сваё»

    15 чэрвеня, 2022

    «Падчас працоўнага візіту ў Данію я сустрэлася з Сашам Аўдзевічам – гэта чалавек, пра якога дакладна не скажаш, што яго магчымасці абмежаваныя. У Лідзе і Мінску ён адкрыў некалькі кавярняў «Інклюзіўны барыста», дзе каву гатуюць толькі людзі з інваліднасцю. Цяпер ён працягвае тое, што пачаў у Беларусі, у Даніі.

    Я вельмі радая сустракацца і размаўляць з беларусамі, якія працягваюць займацца любімай справай насуперак усяму і ў цяжкі час. У Мінску і Амстэрдаме, Гомелі і Глыбокім, Баранавічах і Рызе. Хтосьці запускае ініцыятывы дапамогі, хтосьці – адчыняе новыя месцы і майстэрні, хтосьці аднаўляе рэдакцыі і аберагае свой бізнес. Нас спрабавалі пазбавіць таго, што мы стваралі, але я ўжо казала – і хачу паўтарыць зноў: беларусы – нацыя стваральнікаў, якія ўмеюць будаваць новае і абараняць сваё. Галоўнае – каб беларусам ніхто не перашкаджаў рабіць гэта. Менавіта таму мы дзейнічаем дзеля сканчэння вайны і дыктатуры.

    Дарагія беларусы, у кожным з вас ёсць вялізная стваральная сіла. Займайцеся любімай справай, дапамагайце іншым і беражыце сябе!» 


    Фота: Veronica Skotte

    Фота: Veronica Skotte
    Апошнія навіны