• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Меркель і Макрон абмеркавалі з Пуціным ініцыятыву Ціханоўскай па арганізацыі перамоў для мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі

    31 сакавіка, 2021

    Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель правялі відэаканферэнцыю з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Паводле інфармацыі з нашых крыніц, абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі дыялогу ў Беларусі ў найбліжэйшы час. Францыя і Германія раней падтрымалі ініцыятыву Святланы Ціханоўскай па выхадзе з крызісу праз дыялог пры міжнародным назіранні і правядзенне новых выбараў.

    «Мы ўдзячныя Францыі і Германіі за падтрымку ініцыятывы Ціханоўскай. Зараз вельмі важна, каб і Расія праявіла канструктыўны падыход да выхаду з унутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі і падтрымала ініцыятыву аб перамовах як мірнае рашэнне. На жаль, пакуль расійская падтрымка дазваляла Лукашэнку незаконна ўтрымліваць уладу насуперак волі народа. Мы працягваем настойваць, каб перамовы пачаліся як мага хутчэй, а выбары былі праведзеныя ў 2021 годзе. На гэтым тыдні мы працягнем кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі і заклікаем Расію далучыцца да гэтага абмеркавання», – заявіў Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.

    Апошнія навіны