• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Сем’і не павінны быць падзеленыя» – Святлана Ціханоўская сустрэлася з сям’ёй Наталлі Хершэ

    10 сакавіка, 2021

    Падчас працоўнага візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з мужам палітзняволенай Наталлі Хершэ Робертам Штэелі і дачкой Віялетай.

    Падчас цёплай сустрэчы з Ціханоўскай Штэелі казаў пра тое, што яго жонка, грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання, заўсёды перажывае за Беларусь. У верасні Наталля прыехала ў Мінск, таму што не магла заставацца ў баку ад барацьбы беларусаў за свабоду. Яе затрымалі пасля жаночага маршу 19 верасня: яна апынулася ў СІЗА за тое, што сарвала балаклаву з сілавіка. Рэжым абвінаваціў Наталлю Хершэ ў супраціве супрацоўніку праваахоўных органаў (у форме без апазнавальных знакаў) і прысудзіў ёй 2,5 гады пазбаўлення волі. Падчас судовых паседжанняў Наталля была апранутая ў белую і чырвоную вопратку.

    22 лютага Хершэ ўжо ў другі раз абвесціла галадоўку. Папярэдняя скончылася тым, што палітзняволеную перавялі ў іншую камеру і аддалі ўсе дасланыя ёй лісты. Аднак у лютым Наталлю накіравалі ў іншую калонію, не паведаміўшы пра гэта сваякам – і яна зноў перастала атрымліваць лісты. Цяпер складана атрымаць якую-небудзь інфармацыю пра Хершэ.

    Гэта была не толькі сустрэча палітычнага лідара з сям'ёй, што пацярпела ад рэпрэсій, але і размова, падтрымка двух людзей, чые блізкія ўжо доўгі час знаходзяцца ў закладніках рэжыму Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская паабяцала, што будзе дамагацца вызвалення Наталлі Хершэ і ўсіх палітвязняў. Гэта прыярытэтная задача і асабіста для Ціханоўскай, якая выдатна разумее дадзеную сітуацыю, бо не бачыла свайго мужа Сяргея ўжо больш за дзевяць месяцаў. «Сем'і не павінны быць падзеленыя», – сказала Святлана Ціханоўская.

    Таксама абраная лідарка Беларусі выказала падзяку швейцарскаму ўраду і амбасадару Швейцарыі ў Мінску Клоду Альтэрмату за намаганні, накіраваныя на вызваленне палітвязняў Беларусі. Клод Альтэрмат не толькі прысутнічаў на судовых пасяджэннях, але і наведвае Хершэ ў турме.


     

    Апошнія навіны