• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Анатоль Лябедзька з Майдана Незалежнасці віншуе беларусаў з Днём Волі

    25 сакавіка, 2022

    Анатоль Лябедзька: «Беларусы святкуюць Дзень Волі там, дзе яны фізічна знаходзяцца – па ўсім свеце. Але пры гэтым нашыя сэрцы ў Беларусі. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх беларусаў, якія думаюць пра будучыню, пра новую незалежную і еўрапейскую Беларусь. 

    Таму хочацца павіншаваць ад каманды Святланы Ціханоўскай, якая зараз знаходзіцца ў Кіеве. Мы прыехалі, каб сказаць пра нашую салідарнасць і еднасць з украінцамі, пра нашае разуменне, што будзе вольная Украіна – будзе і вольная Беларусь.

    Са святам! Я веру ў перамогу. Я веру, што нацыя, якая змагаецца за свабоду, будзе заўсёды мацнейшая, чым нацыя, якая змагаецца за цукар.

    Жыве Беларусь – і Слава Україні!»

    Відеазварот Анатоля Лябедзькі можна паглядзець па спасылцы.

    Апошнія навіны