• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Як звязацца са Святланай Ціханоўскай і яе камандай?

    17 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «На асабістых званках і сустрэчах беларусы часта пытаюцца: а як я магу звязацца з вамі і вашай камандай? Куды можна напісаць?

    Першае, вядома, вы можаце напісаць мне ў асабістыя паведамленні ў Інстаграме. Кожны дзень туды пішуць дзясяткі, калі не сотні чалавек – і я імкнуся праглядаць і адказваць кожнаму.

    Другое, вы можаце напісаць у наш чат-бот @AskOffice_Bot. Мая каманда адказвае на ўсе пытанні, прымае ўсе вашыя ідэі і прапановы, пры неабходнасці падказвае, куды менавіта вам лепш звярнуцца ці што магчыма зрабіць для вырашэння вашай праблемы. Нам важнае кожнае вашае паведамленне, таму пішыце! Гэта ананімна і бяспечна».

    Апошнія навіны