• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская: «Цана аўтарытэту рэжыму – 26 капеек»

    20 снежня, 2022

    ​Святлана Ціханоўская: «Днямі дырэктара адной з крамаў у Магілёве, якая падвысіла цану сыра на 26 капеек, асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Не давялося доўга чакаць, каб абсурдная забарона пра падвышэнне цэнаў пачала працаваць як яшчэ адна бессэнсоўная рэпрэсіўная прылада.

    Калі я прачытала гэтую навіну, мяне зачапіла фраза дзяржабвінавачання пра тое, што, падвысіўшы цану ў сваёй краме, мужчына нібыта «падарваў аўтарытэт органаў улады». Здаецца, рэжым і сам разумее, якая цана яго аўтарытэту – 26 капеек. Я ж хачу сказаць, што аўтарытэт да ўлады падарваў не дырэктар крамы і не цэннік на кавалку сыра, а дзесяцігоддзі безадказнасці палітыкаў, карупцыі і неэфектыўнага кіравання. Аўтарытэт да дзяржапарату падарваў сам апарат, калі адвярнуўся ад закона, адвярнуўся ад народа і здрадзіў нацыянальным інтарэсам нашай краіны.

    І каб зноў заваяваць гэты аўтарытэт, палітыкам трэба не весці вайну з прадпрымальнікамі і простымі законамі свабоднага рынку, а слухаць і чуць беларусаў, падтрымліваць прыватны бізнес і грамадзянскія ініцыятывы, працаваць на карысць народа, а не ўласных карыслівых інтарэсаў».

    Апошнія навіны