• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская патлумачыла, у чым была яе галоўная мэта ўдзелу ў Мюнхенскім форуме і якая галоўная задача цяпер стаіць перад беларусамі

    21 лютага, 2022

    Завяршальны візіт у Германію, Ціханоўская выступіла перад беларусамі ў Мюнхене:

    «Апошнія дні працы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы былі вельмі насычаныя. Ва ўсім рэгіёне цяпер адбываецца шмат падзеяў, за якімі рэжым быў бы рады схаваць свае злачынствы і крызіс. Але ж мы заўсёды павінны памятаць пра прычыну небяспекі, нестабільнасці, а цяпер і пагрозы суверэнітэту Беларусі.

    Гэтая прычына – чалавек, які прайграў выбары паўтара гады таму, але ўтрымлівае ўладу гвалтам. У мяне часта пыталіся, што я маю на ўвазе, калі кажу пра жудасны кошт кожнага дня яго дзейнасці. Адказ вельмі просты – параўнайце жнівень 2020-га і сённяшні дзень. 

    Тады народ патрабаваў спынення гвалту, вызвалення палітзняволеных і магчымасці абраць новага прэзідэнта. Цяпер нам трэба яшчэ і ратаваць эканоміку, пісаць праграмы рэформаў, шукаць падтрымку на будучыню, як План Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі. Бо толькі так мы пераканаемся, што беларускія бабулі і дзядулі не застануцца без пенсій, бацькі – без лекараў, а дзеці – без школаў. 

    Тады, у жніўні 2020-га, можна было вызваліць 24 палітзняволеных (менавіта столькі было да выбараў), а цяпер трэба вызваляць некалькі тысячаў чалавек і рабіць для іх праграмы рэабілітацыі. Тады, у жніўні 2020-га, мы хацелі, каб наш голас быў пачуты на выбарах. 

    Цяпер нам ужо неабходна нават крычаць яшчэ і пра абарону суверэнітэта Беларусі. Менавіта пра гэта я казала на кожнай сустрэчы ў Мюнхене. Бо калі пра незалежнасць нашай Радзімы не кажам мы, беларусы, пра яе не кажа ніхто. Рэжым ужо даўно не абараняе Беларусь, не прадстаўляе інтарэсы беларусаў. Ён нават ужо забыўся пра свой вокліч «любимую не отдают», бо менавіта гэтым і займаецца. 

    Я ведаю, што на ўсіх сустрэчах з беларусамі я кажу, што зараз крытычна важны час для нашага народа. Але калі менавіта цяпер у нашай краіне чужыя войскі, а рэжым прапануе толькі незаконную сімуляцыю «рэферэндума», мы з вамі разам павінны быць моцнымі як ніколі і гатовымі бараніць сваё».

    Апошнія навіны