• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вольга Гарбунова: «Выпусціце гэтых людзей – і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач»

    24 студзеня, 2023

    Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Гарбунова пракаментавала заяву рэжыму пра стварэнне камісіі для працы з грамадзянамі, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы, і прапанавала вызваліць найбольш уразлівую групу палітвязняў:

    «Сёння мы бачым, што рэжым нібыта гатовы прабачаць «тых, хто памыліўся». Варта нагадаць, як сотні людзей напісалі лісты на памілаванне – а гэта няпросты маральны выбар – і вызваленыя былі толькі адзінкі, прычым праігнараваныя былі запыты нават ад людзей з  інваліднасцю і людзей сталага веку. Мы бачым, як рэжым заяўляе пра гатоўнасць пусціць у краіну былых удзельнікаў пратэсту, якія «пакаяліся», але ў рэальнасці мы ведаем, што мноства людзей затрымліваюць на мяжы з РБ па надуманых абвінавачваннях. Пакуль мы бачым, што рэжым кажа роўна супрацьлеглае таму, што робіць у цёмным куце. І як заўжды, пры гэтым стараецца выглядаць дабрадзеем.

    Ну што ж, тады ў нас ёсць прапанова: праваабаронцамі падрыхтаваны «гуманітарны спіс палітвязняў», куды ўваходзяць людзі з інваліднасцю, цяжкімі захворваннямі, пенсіянеры, непаўнагадовыя, шматдзетныя бацькі, жанчыны, – якія не павінны знаходзіцца за кратамі па меркаваннях гуманнасці. Выпусціце гэтых людзей – і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач».

    Апошнія навіны