• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 30 траўня

    30 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Актывістка арганізацыі беларусаў Італіі Supolka Юлія Юхно выступіла на XIX Congresso confederale della CISL. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 2000 высокапастаўленых асобаў, у тым ліку італьянскі прэм'ер-міністр Марыё Драгі. Беларуска расказала пра Беларусь і беларусаў, нашую барацьбу за свабоду сваёй краіны і дапамогу Украіне.
    • Беларусы на фінале Лігі чэмпіёнаў падтрымалі палітвязняў.
    • Беларусы Быдгашча правялі акцыю ў падтрымку надання Украіне статусу кандыдата ў чальцы ЕС.
    • У Варшаве беларусы сабраліся на акцыю ў знак падтрымкі палітвязня Сяргея Ціханоўскага, якога затрымалі 2 гады таму.
    • Павел Міхалок, сын фронтмэна гурта «Ляпис Трубецкой», дапамагае аднаўляць украінскія гарады.
    • Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выказаўся на тэму Беларусі: «Мы падтрымліваем беларускі народ сёння і кожны дзень».
    • Лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская запісала адкрыты ліст свайму мужу Сяргею Ціханоўскаму.
    • Беларусы Уроцлава і Беластока выйшлі на акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
    • У Лондане беларусы выйшлі на сумесную з украінцамі акцыю ў падтрымку Украіны і супраць вайны.
    • Беларусы Варшавы сплялі маскіровачную сетку для беларускіх добраахвотнікаў з палка Каліноўскага.
    • Беларусы Кракава правялі акцыю супраць расійскай агрэсіі.
    • Беларускі футбаліст Усевалад Садоўскі падпісаў Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны Касцюкоўкі выйшлі з антываенным вершам.
    • Беларусы масава расклейваюць стыкеры ў падтрымку Украіны.
    • У Заводскім раёне мінчане малююць нацыянальныя сцягі.
    • Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць рэжыму.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 29 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 28-30 траўня: прапаганда выяўляла вялікую актыўнасць у сувязі з навіной пра закон, які рыхтуецца ва Украіне, пра асаблівае становішча грамадзянаў Польшчы.

    #інфармацыйныфронт

    • «Краіна для жыцця» выпусціла фільм пра Сяргея Ціханоўскага: пра яго самога і пра тое, што засталося за кадрамі перадвыбарнай барацьбы.
    • Выйшаў новы выпуск «Беларусского вестника». У ім распавядаецца пра сапраўдных тэрарыстаў, якія захапілі ў Беларусі ўладу сілай, як рэжым ператварае працоўных у рабоў і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат!
    • У інтэрв'ю DW кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі распавёў, як Офіс збіраецца дапамагаць беларусам вырашаць пытанні з дакументамі, чаму рахункі многіх беларусаў ва Украіне заблакаваныя, як дэмсілы падтрымліваюць беларускіх добраахвотнікаў, як украінцы зараз успрымаюць беларусаў і калі адбудзецца сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны