• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Ініцыятывы, якія займаюцца дапамогай палітвязням і іх сем’ям

    08 лістапада, 2022

    Святлана Ціханоўская: «За кастрычнік па так званых пратэстных справах «суды» Беларусі вынеслі прысудаў на 425 гадоў турмы. Столькі гадоў адняў рэжым у вольных беларусаў толькі за адзін месяц, і кожны дзень гэтая лічба расце. Расце колькасць палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах. Расце колькасць затрыманых па надуманых абвінавачаннях.

    З дапамогай тэрору рэжым хоча зламаць не толькі тых, каго катуе ў турме, але і сваякоў палітвязняў, сяброў, суседзяў. Ён хоча запалохаць усіх нас. Але замест таго, каб зноў пакорліва замаўчаць, беларусы яднаюцца ў падтрымцы адно аднаго.

    Людзі, якія выходзяць са зняволення, расказваюць, як лісты і перадачы дапамагаюць ім не губляць надзею. Як паступленне на рахунак ад незнаёмага чалавека дапамагае заставацца моцнымі і ведаць, што за сценамі турмы пра іх памятаюць.

    Я хачу сказаць дзякуй усім беларусам, якія цягам гэтых двух гадоў не здаюцца, падтрымліваюць палітвязняў, пішуць лісты ў калоніі, дапамагаюць сваякам нашых вязняў збіраць перадачы і адпраўляюць данаты праз фонды. Я захапляюся вашай сілай і ўменнем захаваць у сабе чалавека нават у такі цяжкі час. Калі ласка, не спыняйцеся. Нашыя героі павінны ведаць, што мы ганарымся імі і чакаем іх на свабодзе. І мы працягнем рабіць усё, каб здабыць гэтую свабоду для кожнага беларуса.

    Хачу яшчэ раз падзяліцца з вамі старонкамі ініцыятываў, якія займаюцца дапамогай палітвязням і іх сем'ям: фонд «Краіна для жыцця», Dissidentby.com, Politzek.me, фонд BYSOL, «Вольныя паштоўкі» – там вы зможаце знайсці ўсю неабходную інфармацыю. І не забывайцеся пра ініцыятывы письмо.бел і «Майстэрня паштовак салідарнасці» – праз іх можна даслаць ліст ці паштоўку нашым вязням».

    Апошнія навіны