Звальненне работнікаў па палітычных прычынах – сур'ёзнае парушэнне правоў чалавека і працоўнага заканадаўства. Падчас пратэстаў 2020 года вялікая колькасць людзей страціла працу, пасады і нават ганаровыя ступені ды званні ў сувязі з рэпрэсіямі – і засталася без заробкаў. З-за пераследу рэжыму і неабходнасці працягваць дбаць пра сябе і сям’ю, многія вымушана з’ехалі за мяжу. Тыя ж, хто засталіся, атрымалі забарону на прафесію, – і ўжо не здольныя фінансава забяспечваць сябе на звыклым узроўні. Праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды прадугледжвае шэраг крокаў па аднаўленні справядлівасці ў стаўленні да такіх людзей. Падрабязнасці механізмаў кампенсацыі шкоды – глядзіце ў картках.
Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.