• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Cвятлана Ціханоўская з працоўным візітам у Канадзе: дамова з Парашэнкам, рыштунак для добраахвотнікаў, спіс прапановаў для кангрэсменаў ЗША

    21 лістапада, 2022

    Ціханоўская працягвае 5-дзённы візіт у Канаду. Канада паслядоўна падтрымлівае Беларусь у міжнародных арганізацыях з 2020 года, беларускую грамадзянскую супольнасць, у тым ліку беларускіх журналістаў, праваабаронцаў, жаночыя ініцыятывы, сацыялагічныя апытанні.

    У першыя дні яна выступіла на пленарнай дыскусіі Форуму, дзе адзначыла важнасць працы незалежных медыяў і звярнулася да Google i Facebook з заклікам дапамагчы актывістам і журналістам, якія супрацьстаяць рэжымнай машыне:

    «Тэхналагічныя кампаніі маглі б больш дапамагаць Беларусі – блакаваць цэнзуру, падтрымліваць незалежны кантэнт. Google мог бы ўвесці падтрымку беларускай мовы на Youtube», – сказала Ціханоўская. Яна распавяла пра кейс блакавання кантэнту Tor Band, музыкі якога былі затрыманыя, і пра відэаролікі з «каяннямі», якія круцяць на Youtube. Яна распавяла, што яе Офісу ў супрацы з Google ужо ўдалося заблакаваць сотні прапагандысцкіх відэа, але яны працягваюць з'яўляцца, і неабходнае сістэмнае рашэнне.

    Ціханоўская сустрэлася з Пятром Парашэнкам. Падчас сустрэчы ўкраінскі экс-прэзідэнт распавёў пра чаканні Украіны ад дэмакратычных сілаў. Яны дамовіліся каардынаваць працу ў інфармацыйнай прасторы, а таксама шукаць магчымасці падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку вырашыць пытанні праз Вярхоўную раду пра іх легалізацыю, кампенсацыі для параненых і для сем'яў ахвяраў.

    • З кім яшчэ сустрэлася і пра што дамовілася Святлана Ціханоўская?

    – З міністрамі абароны Нідэрландаў і Канады гаварылі пра дзеянні ў міжнародных арганізацыях у падтрымку суверэнітэту. «Пуцін можа захацець Беларусь як суцяшальны прыз нават пасля перамогі Украіны, гэтага нельга дапусціць», – адзначыла Ціханоўская. Гаварылі таксама пра перадачу цёплай формы, медыцынскага і іншага несмяротнага абсталявання, якое можа быць перададзенае беларускім добраахвотнікам, валанцёрам і медыкам ва Украіне.

    – З намесніцай дзяржсакратара ЗША Боні Джэнкінс размаўлялі пра арганізацыю слуханняў у Радзе бяспекі ААН па Беларусі. Ціханоўская перадала інфармацыю пра тое, колькі рэжым накіраваў танкаў і тэхнікі Расіі ў падтрымку вайны, і пра неабходнасць санкцыяў супраць кампаніяў ваенна-прамысловага комплексу.

    – У першы дзень Форуму Святлана Ціханоўская сустрэлася з сенатарамі і кангрэсменамі ЗША, перадала спіс прапановаў па падтрымцы беларускай незалежнасці. Дамовіліся ініцыяваць слуханні ў Кангрэсе па сітуацыі ў Беларусі. З дэпутатамі Бундэстагу ішла размова пра падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных, неабходнасць выпрацоўкі стратэгіі па выцягванні Беларусі з-пад кантролю Расіі. Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць пашырыць выдачу візаў. Як раней пацвердзіў амбасадар Германіі, візы будуць надалей выдавацца беларусам.

    У наступныя дні Ціханоўская будзе ў Атаве, дзе сустрэнецца з кіраўніком Сенату, прэм'ерам Джасцінам Трудо і міністаркай замежных справаў Мелані Джалі. Таксама адбудуцца сустрэчы са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і прадстаўнікамі медыяў, акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

    Апошнія навіны