• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «17 верасня не адбылася амністыя – Лукашэнка чарговы раз схлусіў»

    18 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «17 верасня не адбылася амністыя – Лукашэнка чарговы раз схлусіў. Да гэтага ён казаў, што не будзе ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, але сам стаў саўдзельнікам Пуціна. Пасля ён казаў, што расійскае войска не будзе адступаць – і гэта таксама апынулася няпраўдай. Ён таксама прыдумаў «свята» 17 верасня – але і гэта хлусня: гэтая дата ніколі ў гісторыі не была для народа Беларусі днём адзінства.

    Пры гэтым у Беларусі кошты растуць літаральна на ўсё, арышты і суды працягваюцца кожны дзень – а рэжым працягвае хлусіць і сабе, і людзям, быццам можа вывесці краіну з крызісу. Але гэта таксама проста словы. Пакуль рэжым штодня затрымлівае нязгодных, любыя абяцанні і «амністыі» – толькі вызваленне турмаў для новых зняволеных. Цывілізаваны свет ужо ведае, што бывае, калі пагаджаешся на гандаль з дыктатурай, таму старыя прыёмы больш непрымальныя.

    Мы ўсе хочам, каб людзі выходзілі з турмаў, каб сем'і ўз'ядноўваліся, каб дзеці зноў маглі абдымаць бацькоў – без гандлю, без умоваў, без новых затрыманняў. Тады гэта будзе сведчаннем вырашэння крызісу і змены палітыкі на карысць народа.

    На волю павінныя выйсці ўсе. Мы не павінныя забывацца, што краіна без палітвязняў – гэта і ёсць нармальная краіна».

    Апошнія навіны