• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​«Нас яднае агульная мэта і агульнае бачанне будучыні нашай краіны». Ціханоўская павіншавала Ягорава і Жываглод з новай пасадай

    13 сакавіка, 2023

    «Віншую Андрэя Ягорава і Алену Жываглод з абраннем на такія адказныя пасады, як спікер і віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады. З Андрэем і Ленай мы даўно супрацоўнічаем, і я ўпэўненая, што іх энергія, досвед і канструктыўны падыход дапамогуць Каардынацыйнай радзе працаваць эфектыўна, а ўсім нам – дамагчыся пераходу Беларусі да дэмакратыі.

    Я з нецярпеннем чакаю, калі Каардынацыйная рада скончыць рэформу і зможа пачаць працу ў поўнай меры. Спадзяюся на цесную супрацу паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Бо нас яднае агульная мэта і агульнае бачанне будучыні нашай краіны, а значыць мы павінны ўзмацняць і дапаўняць адно аднаго».

    Апошнія навіны