• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікае падпісвацца на каналы незалежных СМІ

    08 ліпеня, 2021

    «Рэжым так баіцца праўды, што працягвае разгром незалежных медыя. Толькi за гэты тыдзень яны адабралі карпункт у «Еўрарадыё», прыйшлі з ператрусам да рэдактара «Брэсцкай газеты», Аршанскага парталу, рэдакцыі Intex-Press. Напалі і на «Нашу Ніву».

    «Наша Ніва» — гэта не проста сайт. Гэта найстарэйшая беларуская газета, пра якую пішуць у кожным падручніку па гісторыі. Пра яе ведае кожны школьнік. І вось так рэжым ставіцца да гісторыі Беларусі.

    Рэжым так баіцца праўды, што блакуе ўсе незалежныя СМІ, не выдае акрэдытацыі замежным журналістам, зачыняе карпункты, арыштоўвае рахункі рэдакцый і схаваў за краты рэдактараў. Яны спадзяюцца, што калі выкрасці журналістаў і зачыніць медыя, людзі забудуцца пра фальсіфікацыі, гвалт і рэпрэсіі рэжыму. Але наша памяць і праўда ўсё роўна мацней. І наша задача — падтрымліваць журналістаў, дапамагаць ім аднаўляць сайты, як гэта ўжо зрабіў TUT.by на дамене zerkalo.io.

    Падпісвайцеся на каналы медыя. Дзяліцеся з журналістамі інфармацыяй, распаўсюджвайце іх навіны. Дапамагайце людзям навокал даведвацца праўду, тлумачце, як усталяваць Telegram і ўключыць VPN, каб чытаць беларускія СМІ. Менавіта яны зараз пішуць сучасную гісторыю Беларусі».

    Апошнія навіны