• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Бундэстаг не прызнае «рэферэндум» законным – заявіў пасля сустрэчы са Cвятланай Ціханоўскай кіраўнік дэлегацыі Бундэстага

    04 лютага, 2022

    Сёння Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе нямецкіх парламентарыяў, якія прадстаўляюць перадавыя партыі Бундэстага. На сустрэчы прысутнічалі Нільс Шмід, спікер па пытаннях знешняй палітыкі партыі SPD, Ульрых Лехтэ, спікер па пытаннях знешняй палітыкі FDP, Юрген Хардт, дэпутат CDU, і Юрген Трыцін, дэпутат Die Gruenen.

    Дэпутаты выказалі падтрымку Ціханоўскай і дэмакратычнаму руху Беларусі. Беларуская лідарка падзякавала Германіі за адмову прызнаваць рэжым Лукашэнкі, за падтрымку незалежных СМІ, палітзняволеных, і адзначыла рашучую пазіцыю краіны па санкцыях. Таксама чальцы Бундэстагу актыўна бяруць патранаж над беларускімі палітвязнямі.

    Ціханоўская абмеркавала з парламентарыямі пытанне бяспекі Беларусі і магчымую рэакцыю ў выпадку, калі Лукашэнка працягне пагражаць рэгіянальнай бяспецы.

    Яны таксама казалі пра магчымасць прыцягнення вінаватых у злачынствах да адказнасці. Зараз у Германіі разглядаюцца як мінімум дзве справы па злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых Лукашэнкам і памагатымі рэжыму.

    Нільс Шмід падкрэсліў, што Бундэстаг не прызнае «рэферэндум» у Беларусі і спробы змяніць Канстытуцыю законнымі, што «рэферэндум» не мае нічога агульнага з вырашэннем крызісу, а таксама Шмід выказаў занепакоенасць, што рэжым плануе прыбраць нейтральны і бяз'ядзерны статус з Канстытуцыі.

    Ціханоўская прапанавала дэпутатам далучыцца да Дня міжнароднай салідарнасці з незалежнымі медыя 9 лютага, Форуму Каліноўскага 22 сакавіка.

    «Свабодная дэмакратычная Беларусь стане зарукай міру і стабільнасці ў рэгіёне. І я радая, што ў Бундэстагу гэта выдатна разумеюць. Беларусь будзе надзейным партнёрам для Германіі ў будучыні», – заявіла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны