• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Як дапамагчы беларускаму бізнэсу, які вымушана рэлацыраваўся: у Вільні пройдзе бізнэс-форум пад патранажам Офіса Ціханоўскай

    11 лютага, 2022

    22-23 лютага ў Вільні пад патранажам Святланы Ціханоўскай адбудзецца бізнес-форум «Belarus Business Harbour in Baltics». Форум арганізуе Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) у генеральным партнёрстве з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ). Гэтае маштабнае мерапрыемства пройдзе ў гістарычным будынку ЕГУ ў цэнтры Вільні.

    Асноўныя мэты форуму – аб'яднаць і згуртаваць беларускі бізнес за мяжой, стварыць моцную і ўплывовую бізнес-дыяспару, а таксама працягнуць дыялог з прадстаўнікамі дэмакратычных краінаў пра тое, як яны могуць падтрымаць беларускую бізнес-супольнасць у выгнанні.

    На форуме 22-23 лютага беларускія лідары, міжнародныя дыпламаты і эксперты збяруцца разам і абмяркуюць практычныя пытанні падтрымкі беларускіх бізнесаў за мяжой. Прадпрымальнікі падзеляцца тым, з якімі праблемамі сутыкаюцца бізнесы ў Беларусі і пасля рэлакацыі – і як можна дапамагчы.

    Поўная праграма форуму па-руску – тут

    Па-англійску – тут

    Святлана Ціханоўская выступіць на адкрыцці форуму. Таксама выступяць чальцы яе эканамічнай каманды Алесь Аляхновіч, Яўген Буры і Ірына Сазановіч.

    Сярод беларускіх спікераў і ганаровых гасцей будуць прадпрымальнікі і менеджары Павел Лібер, Вадзім Пракоп'еў, Кірыл Валошын, журналістка Аліна Коўшык, эканаміст Сяргей Чалы, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук ды іншыя.

    Сярод дыпламатаў, прадстаўнікоў уладаў і бізнесу будуць намесніца міністра эканомікі і інавацый Літвы Ёвіта Нелюпшэне, амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр (папярэдне), Кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва дыпламатычнай місіі ЕС у Беларусі Берэнд дэ Гроат, віцэ-прэзідэнт Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы Марцін Навацкі і іншыя.

    Гэта другі беларускі бізнес-форум такога маштабу. Першае мерапрыемства такога ўзроўня адбылося ў кастрычніку 2021 года ў Варшаве. Відэа з Варшаўскага форуму можна паглядзець на канале АBBА: https://youtube.com/playlist?list=PLDdj2lFD3euKihi8TYhsi3z5YWCMqiwyn

    Зарэгістравацца на форум можна па спасылцы

    Апошнія навіны