• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на з’ездзе Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС)

    16 студзеня, 2021

    Сёння праходзіць з'езд кіруючай партыі Германіі Хрысціянска-дэмакратычны саюз. На ім упершыню ў анлайн-фармаце абралі новага старшыню партыі – прэм'ер-міністра Арміна Лашэта. Святлана Ціханоўская выступіла перад абвяшчэннем фінальных вынікаў выбараў партыі, падзякаваўшы Германіі за падтрымку беларускага народа.

    На анлайн-з'ездзе было падкрэслена, што нямецкі ўрад падзяляе ключавыя каштоўнасці – правы чалавека, свабоду і дэмакратыю – разам са сваімі еўрапейскімі партнёрамі, у ліку якіх і беларусы, прадстаўленыя Святланай Ціханоўскай.

    Сярод спікераў з'езда былі канцлерка Германіі Ангела Меркель, канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц, кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск і старшыня баварскай партыі ХСС Маркус Зёдэр.

    Тэкст выступу Святланы Ціханоўскай:

    «Паважаныя спадарыні і спадары, дзякуй за запрашэнне выступіць перад вамі сёння. Я ўдзячная за цёплы прыём, аказаны мне ўрадам Германіі падчас двух маіх працоўных візітаў. Мы цэнім ўжо аказаную вамі падтрымку, прынцыповую рэзалюцыю Бундэстагу, актыўную працу Deutsche Welle ў Беларусі.

    Кожны дзень мяне натхняе барацьба беларусаў за ідэалы дэмакратыі. На працягу апошніх шасці месяцаў тысячы беларусаў мірна пратэставалі і страйкавалі ўсімі магчымымі спосабамі.

    Такім чынам мы будуем будучыню дэмакратычнай Беларусі, заснаванай на вяршэнстве закона, дэмакратыі і павазе да нашых грамадзян. Якім бы ні быў вынік вашага з'езда, хто б ні быў абраны старшынём партыі, я ўпэўненая, што гэты чалавек будзе прыхільны падтрымцы свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Я прашу вас памятаць, што тысячы беларусаў змагаюцца за тыя каштоўнасці, якія ўвасабляе з'езд вашай партыі. Жадаю вам плённага з'езда і выбараў. Дзякуй!».

    Апошнія навіны