Далучайцеся да Глабальнага тыдня беларускай культуры па ўсім свеце! Прапануем праграму тыдня ў розных краінах.
- Аўстрыя
07.07 – Вулічная акцыя ў цэнтры Вены (музейны квартал)
- Бразілія (падрабязней)
05.07 – Прамы эфір пра беларускую культуру на канале Filtro de Barro з прадстаўніцамі Народнай амбасады Беларусі ў Бразыліі
06.07 – Прэм’ера бразільскага кліпу «Купалінкі»
07.07 – Купалаўскія чытаньні
08.07 – Беларускае кіно і літаратура. Прапановы, што пачытаць і паглядзець па-партугальску
09.07 – Вулічнае мастацтва яднае Беларусь і Бразылію (instagram @vulicabrasil)
10.07 – Мастакі Бразыліі малююць Беларусь
- Вялікабрытанія
03.07 – Купалле ў Беларускім цэнтры (Лондан)
07.07 – Анлайн-сустрэча аб Беларускай культуры ў Вялікабрытаніі (Англа-Беларускага Таварыства)
10.07 – Купалле
- Германія, Берлін
04.07 – Купалле з Веранікай Кругловай
09.07 – Паэтычная сустрэча з Альгердам Бахарэвічам, Юлія Цімафеевай і Віталём Алексеёнкам
- Грузія
06.07 – Фотаздымка «Купалле» (Батумі)
07.07 – Купальскі карагод. Шэсце па бульвары ў нацыянальных строях (Батумі)
07.07 – Канцэрт, прысвечаны купальскім традыцыям (Тбілісі)
08.07 – Мітынг. Канцэрт у летнім амфітэатры (Батумі)
09.07 – Вандроўка на караблі (Батумі)
10.07 – Выстава-кірмаш нацыянальнай сімволікі Беларусі
- Італія
Праграма, прысвечаная Дню беларускай культуры, падрыхтаваная сумесна з Асацыяцыяй Mozart Italia (Балонья)
07.07 – Мастацкая праграма “Купальская ноч” (Мілан)
10.07 – Купалле на беразе мора (Рым, Торваяніка)
- Літва (Вільня)
07.07 – 11.07 – Арт-інсталяцыю ад студэнтаў ЕГУ “Клетка” на Лукішскай плошчы
09.07 – Прэм’ера спектаклю “Трэцяя змена” (Рускі драматычным тэатры Літвы)
10.07 – Літоўская прэм’ера дакументальнага фільма Аляксея Палуяна “Кураж” (фан-зона ля Белага моста)
10-11.07 – Мастацкі майстар-клас “Паштоўкі палітвязням“
11.07 – Канцэрт «Культура мацней за дыктатуру» (Унутраны дворык ЕГУ)
- Нідэрлянды (падрабязней)
03.07 – Купалле на Паўночным Моры (Гаага)
07.07 – У дзень нараджэння Шагала беларусы наведаюць яго выставу ў Stedelijk Museum (Амстэрдам)
Галандцы чытаюць “А хто там ідзе?” на нідэрландскай мове (розныя лакацыі)
Беларусы Нідэрландаў спяваюць аўтарскія і народныя песні (розныя лакацыі)
Майстар-клас для нідэрландскіх дзетак Вучымся граць “Разбуры Турмы Муры” на кібордзе + прэзентацыя аб Беларусі для школьнікаў (школа ў г. Амерсфоорт)
- Партугалія
04.07 – Святкаванне «Купалля» (Лісабон)
05.07 – Анлайн-прэзентацыя музыкі «Дабранач Коцік» — вынік спеўных сходаў культурнай асацыяцыі беларусаў у Аартугаліі PRADMOVA
10.07 – Квартэт Mova Dreva на фестывалі “Guarda in Jazz” (Гварда)
- Польшча
Кожны дзень з 14.00 да поўначы на вул. Kępna 15 будзе гучаць беларуская музыка. Песні рэвалюцыі, любімыя хіты і аўтэнтычныя народныя кампазіцыі. (Варшава)
5-11.07 – Кінапрагляды і сустрэчы з дзеячамі культуры, некалькі флэшмобаў (моўны, флешмоб з паштоўкамі і флешмоб “Чабор”), конкурс малюнкаў для дзяцей, а таксама распрацуюць даведнік па беларускім мясцінам (Уроцлаў)
04.07 – Акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі дзеячамі беларускай культуры CULTPratest (Варшава)
05.07 – Беларускі літаратурны вечар з удзелам вядомага беларускага паэта і перакладчыка, былога старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэя Хадановіча (Варшава)
05.07 – Канцэрт маладых беларускіх музыкантаў belarusian_trystory (Бяла-Падляска)
06.07 – Жаночы вечар перад Купаллем з майстарам-класам па вырабу традыцыйнай беларускай лялькі. (Цэнтр беларускай салідарнасці)
06.07 – Вечар беларускай кухні (Катавіцы)
07.07 – Спеўны сход з удзелам Вольнага хору ў Варшаве
07.07 – Адкрыццё муралаў, прысвечаных героям беларускіх пратэстаў, чытанне беларускіх вершаў, а таксама купальскія спевы (Люблін)
07.07 – Забаўляльная праграма для беларускіх дзетак, у мясцовай бібліятэцы выстава беларускай літаратуры, куды запрошаны мясцовыя знакамітасці (Лодзь)
07.07 – Канцэрт, літаратурны вечар і выстава (Шчэцін)
07.07 – Кінапаказы беларускіх фільмаў (Катавіцы)
07.07 – Анлайн-паказ спектакляў Вольных Купалаўцаў (Беласток)
08.07 – Дзень беларускай культуры ў Этнаграфічным музеі (Варшава)
08.07 – Вечар беларускага тэатру з удзелам беларускіх і польскіх тэатральных дзеячоў і акцёраў (Варшава)
08.07 – Лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі (Катавіцы)
08.07 – Беларускі Спеўны сход (Беласток)
08.07 – Экскурсія па месцінах, звязаных з беларускімі дзеячамі культуры (Беласток)
09.07 – Перфарматыўны аўдыё-шпацыр ад Strefa WolnaSłowa па вуліцах Варшавы, якія на імгненне стануць вуліцамі Мінска
09.07 – Кінатэрапія (паказ беларускага пратэстнага кароткага метру, дыскусія з аўтарам стужкі, а таксама з псіхолагам Вольгай Сарокай, аўтаркай “Психологической аптечки беларуса”) (Варшава)
09.07 – Паказ анлайн-размовы пра сімвалы Беларусі гісторыка Андрэя Катлярчука “БЧБ ці ЧЗ — што пераможа” (Беласток)
10.07 – Пратэстны “дваравы канцэрт” з удзелам музыкантаў і аніматараў, у суправаджэнні страў беларускай нацыянальнай кухні. Удзельнікі мерапрыемства напішуць лісты палітвязням (Варшава)
11.07 – Экскурсія па месцінах, звязаных з беларускімі дзеячамі культуры (Беласток)
11.07 – Кінапаказ беларускага пратэстнага кароткага метру (Беласток)
- Украіна
11.07 – Дзень беларускага мастацтва (Кіеў)
- Францыя (Ансі)
05.07 – Апавяданне верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?” на беларускай і французскай мовах, песня «Купалінка»
06.07 – Традыцыйнае святкаванне Купальскай ночы
11.07 – Майстэрня па дызайне паштовак для палітвязняў у Беларусі
- Чэхія
07.07 – Канцэрт Маргарыты Ляўчук (Прага)
09.07 – Večer běloruského umění — Baisan & Yasinski, Rufina Bazlova, bratří Škljodovi (Прага)
10.07 – Дударскі фэст
10.07 – Выстава “Крык з Беларусі”
10.07 – Традыцыйнае Купалле
- Швейцарыя (St. Blaise)
03.07 – Культурная актыўнасць: музыка, песні, чытанні вершаў Я. Купалы, стварэнне бчб-палатна, калектыўнае фота для калажа для беларусаў на радзіме