Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў праект Праграмы падтрымкі, на якую могуць разлічваць беларусы, якія далучаюцца да стачачнага руху, і якія ўжо зведалі ціск за свой пратэст. Праект таксама ўключае падтрымку чыноўнікаў і супрацоўнікаў сілавых структур, якія перайшлі на бок народа, а таксама прыватных бізнесаў, што пацярпелі ад рэпрэсій.
Сёння а 16:30 стрым пройдзе па спасылцы.
- Удзельнікі стрыма:
Святлана Ціханоўская – лідарка дэмакратычнай Беларусі.
Алесь Аляхновіч – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах.
Юрый Рававы – сустаршыня стачкама ААТ «Гродна Азот», сузаснавальнік ініцыятывы «Рабочы Рух».
Дзмітрый Ціт – сузаснавальнік ініцыятывы «Рабочы Рух».
Сяргей Дылеўскі – чалец прэзідыума Каардынацыйнай Рады, прадстаўнік руху «Беларускае аб'яднанне рабочых».