• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская – Захаду: «Лукашэнка стварае перад вамі фальшывую дылему: голад ці правы чалавека»

    20 мая, 2022

    Ціханоўская: «У мінулым годзе рэжым выкарыстоўваў міграцыйны крызіс  – а зараз гэтак жа выкарыстоўвае ў сваіх мэтах і харчовы крызіс. Лукашэнка стварае фальшывыя дылемы: ці голад, ці правы чалавека – і прапануе Захаду выбіраць.

    Такая ўгода з ім – шкодная і амаральная. Прыкрываючыся турботамі пра голад у свеце, ён спрабуе сысці ад адказнасці за тэрор і саўдзел у вайне. Давайце не забывацца, за што ўводзіліся санкцыі супраць беларускага калія: за рэпрэсіі супраць працоўных і грамадзянскай супольнасці, выкарыстанне мігрантаў у якасці біялагічнай зброі, захоп самалёта, дапамогу Пуціну ў вайне.

    Калій – крытычна важны рэсурс для выжывання рэжыму. Гэта лёгкія грошы, якія ідуць не на карысць беларусам – а супраць іх, трацяцца на ўтрыманне арміі сілавікоў, спецслужбаў, ваеннай інфраструктуры і вядзенне вайны.

    Таму вярнуць рэжыму магчымасць зарабляць на калійных угнаеннях – гэта даць яму грошы на знішчэнне беларусаў і ўкраінцаў. А калі мы сапраўды хочам супрацьстаяць вайне і пагрозам харчовай бяспецы, мы павінны ліквідаваць іх крыніцы: дыктатарскія рэжымы і ўсе сістэмы, якія пасягнулі на галоўную каштоўнасць у свеце – жыццё чалавека».


    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны