• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Польшчу

    07 верасня, 2021

    7-9 верасня Святлана Ціханоўская выступіць на Эканамічным форуме ў Карпача, які таксама называюць польскім Давасам. Гэта самая буйная канферэнцыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у ёй прыме ўдзел 3 тысячы чалавек. Офісам Ціханоўскай падрыхтаваныя тры панэлі з удзелам беларускіх і міжнародных эканамістаў.

    Ціханоўская выступіць з бачаннем развіцця сітуацыі ў Беларусі і будучых рэформаў для краіны. Яна правядзе перамовы з галоўнымі эканамістамі Еўропы, а таксама прадстаўнікамі інвестыцыйных банкаў і міжнародных арганізацый. У Польшчы Ціханоўская сустрэнецца са сваёй эканамічнай камандай на чале з Алесем Аляхновічам і прадставіць новых чальцоў.

    Беларуская лідарка таксама правядзе каардынацыйную сустрэчу разам з лідарамі КР, НАК і іншых дэмакратычных сілаў, каб абмеркаваць рэформу Канстытуцыі і сумесную рэакцыю на спробы Лукашэнкі гандляваць незалежнасцю Беларусі. Дэмсілы рыхтуюць шэраг прапаноў па дапамозе Беларусі ў пераходны перыяд і пасля пераменаў.

    Апошнія навіны