• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Хаб Офіса Ціханоўскай

    20 красавіка, 2022

    Рэзідэнцыя для актывістаў у Хабе Офіса Святланы Ціханоўскай

    Праграма Хаба створана для актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскіх праектаў, ініцыятыў і арганізацый, медыя (а таксама блогераў і медыя праектаў), якія знаходзяцца ў Вільні, каб яны маглі засяродзіцца на сваіх праектах ды знайсці партнёраў і рэсурсы для іх рэалізацыі. Удзельнікам прапануецца даследаваць новыя ідэі, прыдумляць сумесныя праекты, а таксама развіваць новыя напрамкі ў сваёй працы.

    • МЭТЫ ПРАГРАМЫ

    – Падтрымка і рэалізацыя праэктаў, накіраваных на развіццё грамадскай супольнасці, распаўсюд інфармацыі і падтрымку беларусаў;
    – Наладзіць супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне паміж рознымі ініцыятывамі і Офісам Ціханоўскай.

    • ДЛЯ КАГО?

    – Актывісты, ініцыятывы, НДА, медыя (СМІ, аўтары каналаў, блогеры, медыя праекты).

    • ПРАЦЯГЛАСЦЬ ПРАГРАМЫ

    – 3 месяцы.

    • МАГЧЫМАСЦІ

    – Працоўнае месца і месца для сустрэч каманды ў Хабе.
    – Адукацыйная падтрымка.
    – Экспертная дапамога (індывідуальныя кансультацыі і ментарства).
    – Тэхнічная дапамога (абсталяванне для друку, фота/відэаздымкаў і інш.).
    – Нетворкінг (дапамога ва ўсталяванні кантактаў з вонкавымі актарамі).
    – Рэалізацыя сумесных праектаў з Офісам Ціханоўскай.

    • Наступны дедлайн падачы заяўкі: 25 апреля 2022. Працягнуты да 1 траўня 2022 года.

    Стаць рэзідэнтам Хаба: https://forms.gle/b95MF6zp5rPMuuCs6.

    Апошнія навіны