• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Наш маральны абавязак – змагацца за палітзняволеных»: Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі

    06 сакавіка, 2024

    Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі. Сёння разам з прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Рабертай Метсолай яна выступіла з прамовай перад Кангрэсам Еўрапейскай народнай партыі. Ціханоўская распавяла пра жахлівую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі – і заклікала рабіць усё, каб яна не сыходзіла з міжнароднага парадку дня.

    Адзначым ключавыя цытаты прамовы. 

    📌 «Наш маральны абавязак – змагацца за палітвязняў. Яны разлічваюць на нас. І яны разлічваюць на вас. Мы павінны зрабіць іх вызваленне нашым прыярытэтам і абавязкам. У нас няма ключа ад турмаў. Але ёсць іншыя інструменты. Калі рэжым будзе ведаць, што за кожную смерць, за кожнага чалавека за кратамі ён панясе адказнасць, сітуацыя можа змяніцца».

    📌 «Рэжым робіць усё, каб палітвязні адчулі сябе кінутымі. Ён прымушае іх сваякоў публічна асуджаць дзяцей, сёстраў і братоў як ворагаў дзяржавы. Мы чыталі пра гэта ў кнігах пра сталінскія часы, але ніколі не верылі, што такое магчыма ў 21 стагоддзі».

    📌 «Не перастану паўтараць, як моцна я захапляюся жанчынамі-лідарамі. Калі б Лукашэнка знаходзіўся ў гэтым пакоі, у яго напэўна здарыўся б сардэчны прыступ. У яго састарэлым светапоглядзе месца жанчыны – на кухні, каб варыць боршч, але ніяк не ў палітыцы. Лукашэнка кажа: «Я не ваюю з жанчынамі». Але менавіта гэта ён і робіць».

    Апошнія навіны