Падчас афіцыйнага візіту ў Балгарыю беларуская лідарка сустрэлася з Васілем Тэрзіевым і заклікала мэра падтрымаць стажыроўкі для прадстаўнікоў «Кадравага рэзерву» пры Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Таксама лідарка прапанавала запрасіць прадстаўнікоў беларускага бізнесу за мяжой у праграмы падтрымкі бізнесу.
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская распавяла пра праблемы, з якімі сутыкаецца беларуская дыяспара ў Сафіі і заклікала мэра яе падтрымліваць. Асобна бакі абмеркавалі супрацу ў сферы асветы і культуры.