• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Парламенце Балгарыі будзе створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі

    06 сакавіка, 2024

    У межах афіцыйнага візіту ў Балгарыю Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Парламента Расэнам Жалязковым, выступіла перад Камітэтам па еўрапейскіх справах і сустрэлася з парламентарыямі.

    Спікер пацвердзіў: у Парламенце Балгарыі ствараецца група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Жалязкоў і Ціханоўская абмеркавалі неабходныя напрамкі працы групы. 

    Падчас размовы беларуская лідарка папрасіла Балгарыю спрасціць легалізацыю для беларусаў. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала Расэна Жалязкова і парламентарыяў станавіцца сімвалічнымі хроснымі для беларускіх палітычных вязняў, а таксама арганізаваць візіт у Варшаву ці Вільню, каб сустрэцца з сем’ямі палітзняволеных і тымі, хто ўжо выйшаў з турмаў. 

    Спікер Парламента Балгарыі адзначыў: краіна спыніла супрацоўніцтва з урадам рэжыму Лукашэнкі і не прызнае безвыбары, якія прайшлі ў Беларусі ў лютым. Жалязкоў таксама выказаў спадязванне, што еўрапейскія палітыкі будуць больш рашучымі ў падтрымцы беларусаў. 

    Апошнія навіны