• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра смерць Ігара Ледніка

    20 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Пятая смерць за кратамі… Гэта неверагодная несправядлівасць і трагедыя – тое, што ў турмах рэжым забівае беларусаў, якія хацелі змяніць жыццё сваёй краіны да лепшага. Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, а зараз і Ігар Леднік сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі.

    Ігара Ледніка адправілі за краты з-за артыкула ў часопісе аб міжнародным нейтралітэце Беларусі. І на працягу двух гадоў мэтанакіравана забівалі – у 63-гадовага актывіста была другая група інваліднасці з-за праблемаў з сэрцам. Рэжым добра ведаў пра гэта, пазбаўляючы яго свабоды. Імя Ледніка было ўнесена ў «Гуманітарны спіс» – туды праваабаронцы ўключалі людзей, якіх трэба тэрмінова вызваліць па стане здароўя ці з прычыны ўзросту.

    Ігар Леднік шмат гадоў падтрымліваў прадпрымальнікаў, дапамагаў праваабаронцам, развіваў дэмакратычны рух у Беларусі. Яго актыўнасць выходзіла далёка за межы роднага Барысава, а аб настойлівасці і прынцыповасці Ледніка ведала ўся краіна. Ігара шмат разоў арыштоўвалі за пратэсты супраць несправядлівасці, за актыўную палітычную пазіцыю. Але ён заставаўся верным сабе – і не здраджваў ідэям свабоднай Беларусі.

    Я выказваю шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Ігара Ледніка. І заклікаю ўсіх – медыя, міжнародных партнёраў, праваабаронцаў – устаць на абарону палітвязняў. Сёння ў краіне больш за дзясятак палітвязняў, якім патрэбная дапамога непасрэдна зараз. Уладзімір Малахоўскі, Рыгор Кастусёў і Галіна Дзербыш змагаюцца з анкалогіяй. Ірына Мельхер і Аляксандр Фядута пакутуюць ад праблемаў з сэрцам. Ала Зуева ўвесь час патрабуе лекі, каб не прагрэсаваў лейкоз… Яны змагаюцца за сваё здароўе і сваё жыццё ў жахлівых умовах. І нам неабходна аб’яднаць намаганні, каб як мага хутчэй знайсці варыянты для іх вызвалення».

    Апошнія навіны