• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сетка моладзевых радаў: што запланавана на 2024 год?

    29 снежня, 2023

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава разам з прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў з Беларусі, Малдовы, Украіны, Азербайджана і Даніі сфармавалі план дзеянняў на 2024 год.

    «Сетка моладзевых радаў» з’яўляецца аб’яднаннем нацыянальных моладзевых радаў пяці краінаў. Адным з вынікаў сумеснай працы падчас сустрэчы ў Кішынёве стаў план мерапрыемстваў, якія пройдуць у 2024 годзе, а менавіта:

    ✔️ Форум па правах моладзі Усходняга партнёрства 2024;

    ✔️ Міжнародны моладзевы фэст;

    ✔️ трэнінгі па нарошчванню патэнцыялу моладзевых арганізацый;

    ✔️ адвакацыя па Erasmus Plus: праца над тым, каб моладзь з рэгіёнаў мела роўныя магчымасці для доступу і атрымання выгод ад адукацыйных праграмаў.

    Маргарыта Ворыхава адзначыла, што сумесная праца ўзмацняе голас моладзі, каб яе думка ўлічвалася пры абмеркаванні палітычных пытанняў:

    «Дзякуючы сумесным стратэгіям мы дазваляем моладзі актыўна прасоўваць інклюзіўнасць і фармаваць свае супольнасці. Гэта дапаможа забяспечыць моладзі ўдзел у працэсах прыняцця рашэнняў, займаць кіруючыя пасады і бачыць, што іх пункт гледжання ўлічваецца. Супольныя высілкі дазволяць нам стаць важнымі ўдзельнікамі такіх міжнародных дыялогаў, як з Еўракамісіяй і ПАРЕ, і бараніць палітыку, якая падтрымлівае імкненні маладых людзей».

    Таксама разам была распрацаваная стратэгія, якая паспрыяе паўнавартаснаму ўдзелу моладзі, пашырэнню яе правоў і магчымасцяў у рэгіёне Усходняга партнёрства. Акрамя таго, быў створаны дакумент па адвакацыі нацыянальных моладзевых радаў, дзе апісаны падыход да пашырэння магчымасцяў моладзі на розных узроўнях кіравання, а таксама – абароны яе правоў.

    Апошнія навіны