На сустрэчы Святланы Ціханоўскай з лідарамі партыі Зялёных Брытай Хасельман і Катарынай Дроге, а таксама з кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» Робінам Вагенерам, абмяркоўвалася рэалізацыя рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі, прынятай 2 тыдні таму.
Таксама гаварылі пра прагрэс праекта пашпарта новай Беларусі, легалізацыю беларусаў Германіі і падтрымку палітвязняў – у тым ліку пра крокі, якія могуць зрабіць тыя, хто ўжо стаў хроснымі палітвязняў.
Святлана Ціханоўская заклікала Зялёных падтрымліваць еўрапейскі выбар Беларусі і зрабіць тэму нашай краіны сваім прыярытэтам міжнароднай палітыкі на выбарах у Еўрапарламент.