Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова распавяла цікавыя факты аб марафоне салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!».
- Усяго было зроблена 14 655 ахвяраванняў ад 11 428 донараў.
- Краіны-лідары па колькасці ахвяраванняў: Польшча (6383), Літва (1463), ЗША (1333), Германія (1008).
- Топ-5 краін па суме ахвяраванняў: Польша (200 563 еўра), ЗША (89 740 еўра), Літва (55 130 еўра), Германія (39 131 еўра), Велікабрытанія (25 790 еўра).
Вольга Гарбунова: «Я была здзіўленая шырынёй геаграфіі данатаў. Для нас было нечаканасцю ўбачыць некаторыя краіны ў спісе тых, з якіх рабіліся плацяжы. Ахвяраванні прыходзілі з усіх кантынентаў, з самых розных куткоў свету, з аддаленых выспаў… Усё гэта паказвае моц салідарнасці, але мы не будзем пералічваць усе мясціны ў мэтах бяспекі тых, хто данаціў. Так што ГУБАЗіКу прыйдзецца паднапружыцца: на марафон данацілі з 86 краін».