• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю абмяркоўваецца ў ПАРЕ

    21 верасня, 2023

    Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве, сустрэўся з Сунай Эварсдоцір – дэпутаткай з Ісландыі і дакладчыцай ПАРЕ па пытанні пераследу беларусаў за іх антываенную пазіцыю.

    «Тэма дакладу Эварсдоцір хвалюе, таму што закранае канфлікт інтарэсаў паміж беларусамі, 95% якіх супраць адпраўкі суайчыннікаў ваяваць ва Украіну, і прапуцінскай кіроўнай верхавінай. Гэты канфлікт і спараджае бязмежныя рэпрэсіі і ўседазволенасць сілавікоў. Для нас важна азнаёміцца з канчатковым варыянтам дакладу і рэкамендацыямі дэпутаткі.

    На сустрэчы мы таксама падрабязна абмеркавалі ідэю стварэння фонду падтрымкі палітвязняў і магчымае выкарыстанне інфраструктуры па аздараўленні дзяцей з рэгіёнаў Чарнобыля для рэабілітацыі сем'яў палітвязняў», – пракаментаваў Анатоль Лябедзька.

    Больш падрабязную інфармацыю пра працу дарадцы па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве вы можаце знайсці па гэтай спасылцы: https://t.me/parlamentbel

    Апошнія навіны