Святлана Ціханоўская і Маргус Цахкна абмеркавалі Канферэнцыю па Беларусі, якую арганізоўваюць МЗС Эстоніі і Офіс Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства пройдзе 9 лістапада ў Тарту і 10-га ў Таліне з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў. Святлана Ціханоўская выказала спадзяванні, што гэтая канферэнцыя дапаможа эстонскаму ўраду выпрацаваць палітыку і стратэгію па Беларусі. Больш падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства будзе апублікаваная пазней.
Сустрэча з міністрам замежных справаў Эстоніі
20 верасня, 2023