Беларуская лідарка падзякавала міністру за падтрымку падчас старшынства Албаніі ў АБСЕ і зараз – у Радзе Бяспекі ААН. Дзякуючы Албаніі, Рада Бяспекі разглядала пытанне размяшчэння ядзернай зброі і расійскіх войск на тэрыторыі Беларусі.
Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра апошнія ініцыятывы дэмакратычных сілаў Беларусі – кампанію па еўрапейскім выбары, прыцягненне рэжыму да адказнасці і распрацоўку беларускіх нацыянальных пашпартоў. І заклікала Албанію падтрымаць дэмакратычныя сілы на міжнароднай арэне.