Мерапрыемства арганізавалі Асацыяцыя жанчын-палітычных лідарак (WPL) і асацыяцыя Apolitical. Беларуская лідарка выступіла перад прадстаўніцамі і прадстаўнікамі еўрапейскіх урадаў і міжнародных некамерцыйных арганізацыяў. Яна звярнула ўвагу на важнасць гендарнага пытання для дэмакратычнага грамадства:
«Роўнасць – гэта не толькі пра колькасць. Не толькі пра прызначэнне жанчын на пасады без рэальнай улады, як мы гэта бачым у Беларусі. Гаворка ідзе пра тое, каб даць жанчынам рэальную ўладу прымаць рашэнні».