На палях Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft Тэрэзай Хатсан – і дамовілася пра працяг падтрымкі праграмы па Беларусі. У прыватнасці, сотні рэпрэсаваных беларускіх арганізацыяў ужо атрымалі тэхнічную дапамогу і юрыдычныя кансультацыі ад Microsoft. Пры ўдзеле Microsoft быў запушчаны спецыяльны медыяакселератар, у якім таксама могуць удзельнічаць беларускія медыя.
Таксама беларуская лідарка правяла размову з намесніцай кіраўніцы USAID Ізабэль Коўлман і пазнаёмілася з кіраўніком кампаніі TruePic.