• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет. І я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусы». Зварот Ціханоўскай у Дзень незалежнасці Украіны

    24 жніўня, 2023

    У Дзень незалежнасці Украіны Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: 

    «Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі, 
    прэзідэнт Зяленскі!

    Прайшло ўжо паўтара года ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Увесь гэты час вы бароніце сваю незалежнасць са зброяй у руках і агнём у сэрцы. Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю. Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет.

    Я ганаруся тым, што ў гэтай барацьбе дапамагаюць беларусы. Ганаруся Палком Каліноўскага і нашымі ваярамі-добраахвотнікамі, якія здзяйсняюць подзвіг за подзвігам. Я ганаруся нашымі валанцёрамі, якія аднаўляюць гарады, дасылаюць інфармацыю ў «Беларускі Гаюн». Медыкамі, што ратуюць жыцці. Ганаруся ўсімі вольнымі беларусамі, якія данацяць на ўкраінскую армію і набліжаюць перамогу Украіны. 

    Мы адновім добрыя адносіны паміж нашымі народамі, а тыя, хто ўвязаў нашую краіну ў вайну – абавязкова панясуць адказнасць. 

    Дарагія ўкраінцы, жадаю вам сустрэць наступны Дзень незалежнасці ў мірнай і свабоднай Украіне. 

    Слава Україні!
    Жыве Беларусь!»

    Апошнія навіны