• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прамова Святланы Ціханоўскай на адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку, 2023

    14 ліпеня, 2023

    «Паважаны спадар ваявода Богдан Пашкоўскі, 
    Паважаны спадар маршалак Артур Касіцкі,
    Паважаны спадар прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі,

    Дарагія польскія і беларускія сябры! 

    Я ўсцешаная, што магу прысутнічаць на ўрачыстым адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку. Гэтае месца безумоўна заслужыла сваю назву. Яно ўжо ўвайшло ў гісторыю дзякуючы тым, хто на працягу доўгіх гадоў, пачынаючы з 90-х, выходзіў сюды, каб падтрымаць змаганне за вольную Беларусь.

    І сёння людзі па-ранейшаму прыходзяць сюды на знак салідарнасці з нашымі палітвязнямі, каб ушанаваць памяць ахвяраў рэжыму, памяць тых, хто закатаваны ў турме — Вітольда Ашурка, Мікалая Клімовіча, Алеся Пушкіна. 

    Усім катам рэжыму, вінаватым у смерці Алеся і іншых нашых герояў я хачу сказаць адно – вы панясеце за гэта адказнасць!

    Я ўдзячная прэзідэнту Беластоку спадару Тадэвушу Трускаляскаму за ягоную ініцыятыву па перайменаванні сквера. Гэты красамоўны жэст ёсць праявай салідарнасці польскага народа з беларусамі і іх барацьбой за дэмакратыю. Нашы польскія сябры таксама прайшлі гэты шлях. Мы ўдзячныя ім за іх салідарнасць і падтрымку. І мы верым, што наш беларускі шлях таксама скончыцца перамогай.

    Я шчыра ўдзячная нашым дарагім беларусам Падляшша за тое, што яны, жывучы ў дэмакратычнай Еўропе, не забываюць пра сваіх братоў у Беларусі. Я не сумняваюся, што аднойчы беларусы па абодва бакі мяжы будуць жыць у адзінай, свабоднай і магутнай Еўропе. За гэтую Еўропу нашы з вамі суайчыннікі ахвяруюць сёння жыццём – як у лукашэнкаўскіх турмах, так на палях змагання за незалежную Ўкраіну. 

    Сёння 14-га ліпеня, дзень падзення Бастыліі, нацыянальнае свята Францыі. Хачу пажадаць нам усім, каб муры турмы, пра якія спяваў Яцэк Качмарскі і пра якія з 2020-га года спяваюць беларусы, рухнулі як мага раней.

    Гэты сквер – адна з часцінак вольнай Беларусі ў свеце. Я спадзяюся і веру, што і сама Беларусь у хуткім часе стане вольнай.

    Яшчэ раз дзякуй усім, хто спрычыніўся да гэтай ініцыятывы, і тым, хто працягвае прыходзіць сюды, каб прадэманстраваць прадстаўнікам рэжыму, якой ёсць сапраўдная воля беларускага народа.

    Жыве Беларусь!»

    Апошнія навіны