У сустрэчы ўдзельнічалі прэзідэнтка ПА НАТА, міністаркі замежных справаў і абароны з 16 краінаў свету, віцэ-прэм’ерка Украіны і спікерка літоўскага Парламента
Беларуская лідарка ў сваім выступе заклікала падтрымаць Беларусь і падзяляць беларускі народ і рэжым:
«Не варта выпускаць з-пад увагі і сітуацыю ў Беларусі. Не толькі з-за гуманітарнай катастрофы, з якой мы сутыкаемся. Але і таму, што пад пагрозай само існаванне нашай краіны. І гэтая пагроза сыходзіць ад Расіі і нелегітымнага рэжыму ў Мінску. Цяпер абодва дыктатары збіраюцца размясціць на нашай тэрыторыі ядзерную зброю і наймітаў ПВК Вагнер, што замацавала б расейскую прысутнасць на гады наперад. Мы не павінны гэтага дапусціць.
Беларусы не падтрымліваюць расейскае панаванне. Беларусы за Украіну і за еўрапейскую будучыню. Таму вельмі важна падзяляць беларускі народ і рэжым».