• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Ірландыю

    02 мая, 2023

    Пасля ўручэння прэміі Святлана Ціханоўская разам з гасцямі і арганізатарамі накіравалася да Аркі Памяці ў гонар загінулых ірландскіх ваенных, якія змагаліся ў першую і другую Сусветныя войны. Беларуская лідарка выказала пажаданне, каб такія аркі памяці з'явіліся і ў Беларусі ў гонар герояў 2020 года і добраахвотнікаў, якія загінулі, адстойваючы свабоду і суверэнітэт Украіны. 

    Потым Ціханоўская наведала сярэднюю школу горада Тыперэры і распавяла пра свой досвед жыцця ў Ірландыі, калі яна прыязджала сюды падлеткам. Заклікала школьнікаў быць адважнымі, кіравацца сваімі каштоўнасцямі і ідэаламі і дасягаць сваёй мэты.

    Таксама Святлана Ціханоўская наведала раённую Раду горада і прыгарада Тыперэры, дзе сустрэлася з кіраўніцтвам правінцыі Тыперэры. Там адбылося ўрачыстае паседжанне ў гонар Беларусі, на якім прынялі рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Святлана Ціханоўская прапанавала далучыцца да міжнароднай акцыі салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня, падтрымаць беларускіх творцаў і музыкаў, якія рэкламуюць і пашыраюць беларуска-ірландскія культурныя сувязі, у прыватнасці музыкаў, якія запісваюць ірландскую музыку на беларускай мове. Таксама беларускіх літаратараў, якія карыстаюцца ірландскім стылем «лімэрык». Яна заклікала шукаць падабенствы і паралелі, пашыраць культуру адно аднаго.

    Беларуская лідарка наведала памятныя мясціны, звязаныя з праграмай рэабілітацыі беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Гэтыя чарнобыльскія праграмы дапамаглі зблізіць ірландскае грамадства і беларускае. Таксама заклікала пашукаць варыянты, каб прыняць некалькі дзясяткаў дзяцей рэпрэсаваных на месяц на аздараўленне, як гэта было падчас Чарнобыльскай праграмы.

    Святлана Ціханоўская наведала цэнтр, дзе лечаць хворых на рак. Там яна сустрэлася з валанцёрамі і кіраўніцтвам цэнтра. Распавяла пра палітвязняў, якія зараз перажываюць рак. І прапанавала правесці кампанію салідарнасці з тымі, хто трапіў у турму ў цяжкіх фізічных умовах. Таксама яна сказала, што ў новай Беларусі такія ініцыятывы, такія супольнасці павінны падтрымлівацца дзяржавай. 

    Заўтра Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Ірландыі, прэм'ерам, міністрам замежных справаў, спікерамі Парламента і беларускай дыяспарай.

    Апошнія навіны