Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і дарадцай Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIpcOmprDkoHdcQ_2kQUwDMIvGSxCL8yMI3
Размова пройдзе ў пятніцу, 28 красавіка, з 13:30 да 15:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.
Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.